У Менску адзначылі 85-годдзе Рыгора Барадуліна



У Беларусі прайшоў шэраг памятных вечарын прымеркаваных да 85-годдзя Рыгора Барадуліна.

Пра народнага паэта ў сталічным клубе „Грай” распавёў даследчык гісторыі беларускай літаратуры паэт Міхась Скобла:

– Яму падсунулі падшыўку газеты “Бацькаўшчына” антысавецкай, якая выдавалася ў Мюнхене, каб ён напісаў рэцэнзію адмоўную пра паэтаў беларускай эміграцыі. Барадулін пачытаў і прынёс адказнаму за гэтую акцыю. Барадулін кажа: „З усяго таго, што я прачытаў, мне вельмі спадабаліся вершы Масея Сяднёва”. На гэтым спроба выкарыстаць яго ў нейкіх такіх вось гульнях – палітычных, закончылася.

Сустрэча Міхася Скоблы з прыхільнікамі творчасці Рыгора Барадуліна адбылася ў межах чарговых заняткаў курсаў “Мова нанова”, што традыцыйна праходзяць у сталічным клубе „Грай”.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск