Асноўным рынкам збыта БМЗ у 2014 стаў Еўразвяз



У 2014 годзе асноўным рынкам збыту для прадукцыі таваравытворчай сеткі „Беларускага металургічнага завода” стаў Еўразвяз. Амаль паўмільярда даляраў ЗША атрымаў індустрыяльны гігант у выніку рэалізацыі прадукцыі ў Літве, Нямеччыне, Польшчы, Румыніі.

Паводле эксперта ўстановы „Стратэгічная думка” Аляксея Харкевіча, абвал нацыянальнай валюты можа пасадзейнічаць павелічэнню канкурэнтаздольнасці беларускай металургіі:

– Назіраецца такі эфект другой хвалі, то бок наша беларуская дэвальвацыя заўсёды ідзе менавіта тады, калі еўрапейская эканоміка пачынае расці. Атрымліваецца, што дэвальвацыя ў Беларусі, зніжэнне цэн беларускіх вытворцаў адбываецца тады, калі павялічваецца аб’ём і попыт на еўрапейскім рынку – гэта вельмі выгадна для беларускіх вытворцаў, таму ў чарговы раз мы назіраем такую тэндэнцыю і магчыма яна не выпадковая.

Другім па велічыні рынкам збыту для прадукцыі БМЗ сталі краіны СНД, на долю якіх прыпала каля 280 мільёнаў даляраў прыбытку.

Беларускае Радыё Рацыя