Пад Ваўкавыскам знайшлі арсеналы Першай і Другой сусветных войнаў
Супрацоўнікамі 9-га ўпраўлення галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС у лясным масіве паблізу Ваўкавыска выявілі вялікі арсенал часоў Першай і Другой сусветных войнаў.
Усяго было знойдзена 59 артылерыйскіх снарадаў рознага калібру, 14 мін і гранат, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гарадзенскага аблвыканкама. Боепрыпасы вывезлі на палігон непадалёк ад вёскі Рупейкі і знішчаны.
У мінулым годзе ў Ваўкавыскім раёне праваахоўнікі некалькі разоў выяўлялі падобныя небяспечныя арсеналы.
Міліцыя нагадвае, што пры знаходцы боепрыпасаў неабходна паведамляць пра гэта ў органы ўнутраных спраў, а таксама выключаць якія-небудзь самастойныя маніпуляцыі з імі.