Колькасць заражаных вірусам COVID-19 перасягнула 80 тысяч



Паводле стану на раніцу 25 лютага, колькасць выпадкаў заражэння новым каронавірусам у свеце перасягнула 80 тысяч, а колькасць смерцяў ад яго наблізілася да 3 тысяч.

Пра гэта паведамляе агенцтва Associated Press, удакладняючы, што пераважная большасць выпадкаў заражэння – 77 658 – мела месца ў Кітаі. Паводле звестак кітайскіх уладаў, ад новага каронавірусу ў Кітаі памерлі 2 663 чалавекі.

Па-за Кітаем найбольш выпадкаў заражэння вірусам COVID-19 зарэгістравалі ў Паўднёвай Карэі (977), Японіі (850) і Італіі (229).