Пракуратура пачала расследванне па справе скандальнага допісу



Варшаўская пракуратура пачала расследаванне па справе распальвання нянавісці ў адносінах да нацыянальных меншасцяў, пра што паведаміў сябра руху „Грамадзяне РП” Ігар Ісаеў:

– Вельмі абурыў допіс у сетцы Фэйсбук, дзе арганізатары запрашалі далучыцца да маршу спасылаючыся на нацыянальнае паходжанне большасці жыхароў Гайнаўкі, ставячы пад сумнеў іх лаяльнасць да польскай дзяржавы. На нашу думку ў гэтым допісе, я думаю, што шмат жыхароў Гайнаўкі таксама з намі салідарныя, і прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў Польшчы, што гэты допіс распальвае варажнечу паміж прадстаўнікамі польскай нацыянальнасці, прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцяў, якія жывуць на Падляшшы.

Справа датычыць допісу ў Фэйсбуку, у якім арганізатары „V Гайнаўскага маршу выклятых жаўнераў” запрашалі на мерапрыемства, дзе сярод іншага адзначалася, што „многія жыхары Гайнаўкі называюць сябе Русінамі. Усё мае свой пачатак і канец. Таму прыйшоў час на нас, людзей якія хочуць разбурыць апошні бастыён камунізму ў Польшчы. Паслядоўна крок за крокам, каб разбурыць гэты бетон, патрэбны кожны з вас”. 

Расследаванне праводзіць варшаўская паліцыя.

Беларускае Радыё Рацыя