У Варшаве прэзентавалі “Заходнебеларускую Атлантыду”
Кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў прадставіў чытачам сваю новую кнігу пра міжваенны час у Заходняй Беларусі. Галоўныя героі на старонках “Заходнебеларускай Атлантыды” – гэта звычайныя жыхары, вайскоўцы, працоўныя эмігранты, кантрабандысты, людзі, якія займаліся крыміналам і прастытуцыяй.
Акрамя таго, у кнізе можна знайсці звесткі пра Вераснёўскую кампанію 39-га года, “старую рыжскую мяжу”, мала даследваныя бітвы таго часу і паланізацыю беларусаў.
“Паказваць гісторыю Беларусі толькі праз КПЗБ – гэта няправільна. Несавецкая гісторыя не перастае быць беларускай гісторыяй,” – лічыць аўтар.
– Сапраўды, мы былі падзеленыя на “заходнікаў” і “ўсходнікаў”. І гэты падзел сярод старых людзей сапраўды існуе. Але разам з тым ёсць і ментальны падзел – на “савецкіх” і “несавецкіх”. Моладзь ужо менш на гэта падатлівая, але „Рыжская мяжа” – гэта вельмі цікавы гістарычны аб’ект, ад якога не варта было б адмаўляцца. Варта было б туды прывозіць і беларусаў, і замежнікаў, каб паказаць тую няпростую гісторыю.
Кніга “Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг.” – выклікала вялікую зацікаўленасць сярод беларускага грамадства. Амаль усе 200 выдадзеных экзэмпляраў знайшлі ўжо сваіх уладальнікаў.
[Not a valid template]
Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава
Фота аўтара