Беларусь і Расея дамовіліся пра кампенсацыю за брудную нафту



Беларусь падпісала пратакол з РФ аб кампенсацыі за брудную нафту і разлічвае на кампенсацыю з разліку $ 15 за барэль, заявіў намеснік старшыні канцэрна „Белнафтахім” Уладзімір Сізоў, перадае БЕЛТА.

Намеснік старшыні „Белнафтахіма” адзначыў, што гаворка ідзе пра суму „па аналогіі з іншымі бакамі, якія былі ўцягнутыя ў гісторыю з бруднай нафтай”, – гэта контрагенты ў Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі. „З адкрытых крыніцаў стала вядома, што яны атрымалі кампенсацыю ў памеры $ 15 на барэль пастаўленай нафты з падвышаным утрыманнем хлорарганікі”, – дадаў ён.