У ЗША пачалі тэставаць вакцыну ад каронавірусу на людзях



У ЗША пачалі тэставаць вакцыну ад каронавірусу на людзях. У Медыцынскім цэнтры ўніверсітэта Небраска пачалі клінічныя выпрабаванні прэпарату супраць каронавірусу COVID-19 на людзях. Гэта першае клінічнае даследаванне ў ЗША, якое праводзяць на людзях у сувязі з каронавірусам.

Першым удзельнікам выпрабавання пагадзіўся стаць амерыканец, які заразіўся каронавірусам на круізным лайнеры Diamond Princess. Прэпарат, які пратэстуюць амерыканскія навукоўцы, з’яўляецца антывірусным сродкам шырокага спектру дзеяння. Навукоўцы з Кітаю, Ганконгу, Вялікай Брытаніі, Японіі, Аўстраліі ды іншых краін свету таксама распрацоўваюць вакцыны ад новага каронавірусу.

Беларускае Радыё Рацыя