Дарожная інфраструктура на польска-беларускай мяжы
У сераду (26.02) у канцылярыі маршала Падляшскага ваяводства адбылася нарада па транспартнай інфраструктуры на польска-беларускай мяжы. У ёй прынялі ўдзел сярод іншых Уладзімір Дзешко, намеснік старшыні Гарадзенскага абласнога камітэта, і Марэк Олбрысь, намеснік маршалка Падляшскага ваяводства.
Намеснік маршалка Марэк Олбрысь, звяртаючыся да прысутных, падкрэсліў, што абодва рэгіёны развіваюцца вельмі добра; ён дадаў, што разлічвае на добрае і пазітыўнае супрацоўніцтва, і такія сустрэчы, у такой вялікай групе, несумненна прывядуць да спрыяльных рашэнняў у будучыні.
Удзельнікі сустрэчы абмяркоўвалі пытанні пра стварэнне міжнароднага транспартнага маршруту, як чыгуначнага, так і аўтамабільнага, на ўчастках ад Менску да Беластока. Маршрут будзе ісці з беларускага боку ад Менску праз Ліду, Гародню і Брузгі, а з польскага боку ад Кузніцы праз Саколку да Беластока.
Адным з пытанняў сустрэчы было таксама ўключэнне транзітнага руху з Беларусі ў міжнародны маршрут Via Carpathia, дзе Беласток будзе выступаць у якасці галоўнага транзітнага і перагрузачнага цэнтра паўночна-ўсходняй Польшчы.
Удзельнікі сустрэчы таксама абмеркавалі планы пашырэння чыгуначнай лініі ад Беластока да мяжы ў Кузніцы.