У менскім Купалаўскім парку зрэжуць 70-гадовыя ліхтары



Старшы навуковы супрацоўнік менскага музею Янкі Купалы Павел Каралёў паведаміў, што гарадскія ўлады ў гэтыя дні прыбіраюць у Купалаўскім парку шустоўную агароджу, а ў бліжэйшы час парк рызыкуе пазбавіцца яшчэ і ліхтароў. Замена старых, але важных для выгляду парка і яго гісторыі элементаў, не пасуе Менску. Наадварот, варта дбаць пра іх захаванне, а не выдаткоўваць грошы на пустыя дзеянні, лічыць Павел Каралёў.

– Не тыя прама сродкі, якія трэба туды траціць. Бліжэйшым часам плануюць прыбраць яшчэ ліхтары на ўваходзе ў парк Купалы. На іх пазначаны 1954 год. Парк ствараўся ў 1949 годзе. Фактычна 70 гадоў таму. Гэтыя ліхтары таксама плануюць прыбраць.

З заменай аўтэнтычных ліхтароў на ўваходзе на мадэрновыя, цэнтр беларускай сталіцы рызыкуе пазбыцца яшчэ аднаго элемента сваёй адметнасці, дадаў Павел Каралёў.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота sauko.by