Уладзімір Вялічкін: Было парушана права на абарону
Скаргу на незаконныя дзеянні суда рыхтуе жыхарка Пінска Таццяна Кебікава. Пра гэта паведаміў праваабаронца Уладзімір Вялічкін.
Актывістка прымала ўдзел у акцыях супраць беларуска-расейскай інтэграцыі, за што была пакараная штрафам. Суд другой інстанцыі пакінуў рашэнне без зменаў, але не паведаміў пра правядзенне судовага паседжання заяўніку, – адзначыў эксперт у галіне права:
– То бок не праінфармавалі гэтую дзяўчыну, яна не ведала, што будзе суд, і суд прайшоў без яе. Гэта парушэнне яе права на абарону, я думаю, што яна будзе абскарджваць гэта ў наглядным парадку. Паглядзім, што з гэтага атрымаецца. То бок парушана ейнае права на абарону.
Уладзімір Вялічкін не выключае, што такія дзеянні маглі быць наўмыснымі – каб не прыцягваць увагу грамадства да праблемы інтэграцыі і судовых працэсаў над удзельнікамі акцый.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце