Аляксей Харкевіч: Сітуацыя не такая ўжо і дрэнная



Для нармалізацыі сітуацыі на цукровым рынку прадпрыемствы мусяць аптымізаваць выдаткі і ўдасканаліць тэхналагічныя схемы.

Так лічыць рэдактар парталу дзелавых навін rynak.by Аляксей Харкевіч. Эксперт пракаментаваў цяперашні стан цукровай галіны ў Беларусі:

– Сітуацыя насамрэч не такая ўжо і дрэнная, бо ў нас ёсць свой беларускі рынак, у нас ёсць свае магчымасці ўстанаўліваць. Мы зараз бачым першыя меры – гэта абмежаванне 1,5 рубля за кілаграм, як для расейскіх, так і для беларускіх вытворцаў. Нейкі аб’ём спажывання беларускія цукровыя заводы ўсё роўна могуць забяспечыць. Пытанне ў тым, што раней яны працавалі на расейскі рынак, а цяпер гэта будзе праблематычна. 

У Беларусі працягваецца крымінальны працэс, які атрымаў назву “цукровая справа”. Паводле яго былі затрыманыя кіраўнікі ўсіх чатырох цукровых заводаў. Іх абвінавачваюць у махлярскіх схемах з расейскімі контрагентамі.

Беларускае Радыё Рацыя