Менскае „Дынама” перамагло заграбскі „Мядвешчак”



Менскае „Дынама” пасля чатырох паразаў запар абыграла заграбскі „Мядвешчак” – 3:2. Лік у матчы ўжо на 8-й хвіліне адкрыў Нік Бэйлен. Абаронца мінчан кінуў ад сіняй лініі, і шайба рыкашэтам ад гульцоў гасцей запаўзла за лінію брамкі. У другім перыядзе „Дынама” павялічыла розніцу ў ліку дзякуючы голу Андрэя Сцяпанава, які дабіў шайбу пасля кідка Лукаша Крайчака. Тым не менш, „Мядвешчак” і не думаў здавацца. На 47-й хвіліне Біл Томас скараціў адставанне, а неўзабаве Віле Лэйна зраўняў лік. На шчасце, апошні гол у матчы быў закінуты дынамаўцамі. І зноў пасля кідка Крайчака ад сіняй лініі самым кемлівым на дабіванні апынуўся Сцяпанаў, названы лепшым гульцом паядынку.

Беларускае Радыё Рацыя