Складанае вяртанне ў соцыум няпоўнагадовых, асуджаных за наркотыкі



Няпоўнагадовым, асуджаным за наркотыкі, даводзіцца горш за ўсё пры вяртанні ў соцыум. – Такое меркаванне выказаў Аляксандр Канеўскі, які быў асуджаны па артыкуле 328 “Незаконны зварот наркатычных сродкаў”. Аляксандр нагадвае, што тэрміны паводле гэтага артыкулу вельмі вялікія.

– Тыя, хто працаваў да таго, як трапіў туды, у іх засталіся ўспаміны, як правільна жыць. А тыя… ну ўявіце сабе, школу закончыў, быў студэнтам, чалавек, які ніколі не працаваў, трапляе туды, і адбыўшы пакаранне – 6-8 гадоў… уявіце, што 20 гадоў чалавеку, ён атрымаў пакаранне ў 10 гадоў, выходзіць у 30 гадоў, ужо мужчына ў росквіце сіл, і ніколі нідзе не працаваў, вопыту няма,  зломлены ў яго лёс… і чым ён будзе займацца далей, калі ён нічога не ўмее.

Пасля змянення антынаркатычнага заканадаўства ў 2014 годзе, быў зніжаны парог адказнасці з 26 да 14 год. Як паведамляе прэс-служба Міжнароднага цэнтра грамадзянскіх ініцыятыў “Наш дом”, дзясяткі няпоўнагадовых атрымалі пакаранне ў 8-12 год пазбаўлення волі па артыкуле 328.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота novychas.by