Беларуская нацыя – незавершаны праект
Беларуская нацыя – незавершаны праект, і ў гэтым ягоная сіла.
Шляхі развіцця Беларусі ў посткамуністычную эпоху на пляцоўцы «Тэрыторыя правоў» у Менску агучыў культуролаг Максім Жбанкоў:
– Ёсць габрэйская „мафія”, ёсць італьянская „мафія”, хай будзе і беларуская. Бо куды мы не паедзем, мы нікуды не падзенемся ад саміх сябе – ад нашага агульнага лёсу, ад агульнай сітуацыі, ад гэтай ментальнасці, ад гэтага нацыянальнага характару ў рэшце рэшт. Будзем пашыраць сферу ўплыву. Няма аб чым шкадаваць. Гэта нармальна.
Дыскусія «Беларускі посткамунізм: два падсумаванні» адбылася ў межах адукацыйнага праекта «Беларускі Калегіюм».
Беларускае Радыё Рацыя, Менск