„Лідскі летапісец” адкрыў невядомыя акалічнасці дыверсіі 1942



Невядомую старонку з гісторыі партызанскага руху ў часы Другой сусветнай на Лідчыне адкрыў гісторык, рэдактар незалежнага часопіса „Лідскі летапісец” Валеры Сліўкін.

Справа тычыцца буйнейшай дыверсійнай аперацыі на чыгунцы ў 1942 годзе каля вёскі Далёкія, дзе падкладзенай пад рэйкі авіябомбай былі ўзарваныя 8 вагонаў і 700 эсэсаўскіх афіцэраў, якія вярталіся на адпачынак з фронта. Гітлер абвясціў тады нацыянальную жалобу.

Акцыю здзейснілі, як апынулася, зусім не савецкія партызаны брыгады братоў Гапіевых, якім яе прыпісвалі, а „стыхійныя” байцы пад камандаваннем невядомага сяржанта Макарава:

– Напрыклад, Армія Краёва пісала, што гэты яна выбух здзейсніла. Я даведаўся, што ёсць такая справаздача атрада Варашылава, дзе зусім іншыя людзі за гэтую справу атрымалі ўзнагароды. Ён быў сяржантам, гэты чалавек аб’яднаў вакол сябе хлопцаў, потым ён быў камандзірам цэлай брыгады – 5 ці 6 атрадаў у яе ўваходзілі, ён не меў афіцэрскага чыну. Калі пра гэта даведаліся, то яго імя ціхенька з гісторыі партызанскай вайны прыбралі.

Праз больш чым 70 гадоў сталі вядомыя падрабязнасці тых падзей. Аднак Валеры Сліўкін перакананы, што на гэтым пошук ды „залатванне” гістарычных „белых плям” не заканчваецца.

Беларускае Радыё Рацыя