Павел Варабей выбыў да канца сезона
Абаронца падмаскоўнага „Віцязя” і зборнай Беларусі Павел Варабей выбыў да канца сезона з-за траўмы пляча. Хакеіст атрымаў пашкоджанне ў матчы з казанскім „Ак Барсам” у пачатку лютага, пасля чаго на лёд не выходзіў. Усяго ў актыве беларускага абаронцы 14 матчаў у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ і 6 (2+4) ачкоў. Варабей ў бліжэйшы час перанясе аперацыю на траўмаваным плячы. Такім чынам, цяперашні сезон для хакеіста завершаны датэрмінова, у розыгрышы Кубка Гагарына ён удзелу не прыме.
Андрэй Юрынок працягнуў кантракт з БГК імя Мяшкова
Левы крайні Андрэй Юрынок заключыў з БГК імя Мяшкова новае гадавое пагадненне, якое будзе дзейнічаць да заканчэння сезона-2020/21. 23-гадовы спартовец праводзіць у клубе чацвёрты сезон. Згуляў за БГК імя Мяшкова 195 матчаў і закінуў 429 мячоў, з якіх 86 – у гэтым сезоне.
Беларускі фрыстайліст Павел Дзік выйграў бронзу на этапе КС у Казахстане
Беларускі фрыстайліст Павел Дзік выйграў бронзу на этапе Кубка свету па лыжнай акрабатыцы, які завяршыўся ў Казахстане. Перамог Крыстафер Ліліс з ЗША. Другое месца ў Прыміна Вернера са Швейцарыі. Максім Гусцік заняў 4-е месца.
У жаночых спаборніцтвах перамагла ўкраінка Надзея Махнацкая. Другое месца ў Нік Меган з ЗША. Трэцяя пазіцыя засталася за казахстанскай фрыстайлісткай Жанбатой Алдабергенавай. Беларуска Сняжана Драбенкова заняла 8-е месца.
Данецкі „Шахцёр” згуляе з „Вольфсбургам” і іншыя пары 1/8 фіналу Лігі Еўропы
У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне 1/8 фіналу Лігі Еўропы.
Данецкі „Шахцёр” паспрачаецца за выхад у чвэрцьфінал з нямецкім „Вольфсбургам”.
„Глазга Рэйнджэрс” (Шатландыя) – „Баер” (Германія),
ЛАСК (Аўстрыя) – „Манчэстар Юнайтэд” (Англія),
„Інтэр” (Італія) – „Хетафе” (Іспанія),
„Севілья” (Іспанія) – „Рома” (Італія),
„Башакшахір” (Турцыя) – „Капенгаген” (Данія),
„Алімпіякас” (Грэцыя) – „Вулверхэмптан” (Англія).
Супернік швейцарскага „Базеля” вызначыцца сёння пасля сустрэчы ў адказ аўстрыйскага „Зальцбруга” і нямецкага „Айнтрахта”.
Юлія Гатоўка прайграла ў матчы 1/4 фіналу турніру ў Маскве
Беларуска Юлія Гатоўка (464 ВТА) прайграла ў матчы 1/4 фіналу турніру ў Маскве. Наша суайчынніца саступіла пасеянай пад першым нумарам расейцы Каміле Рахімавай (183 ВТА) з лікам 6:7 (6:8), 5:7.
Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя