Улады Берасця не хочуць ісці на дыялог з грамадствам



Выканаўчыя ўлады ў Берасці не хочуць ісці на дыялог з актывістамі, што выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Яны ўжо некалькі разоў запісваліся на прыём да чыноўнікаў, але — безвынікова, — пра гэта распавёў юрыст Раман Кісляк:

– Запісаліся грамадзяне на прыём у аблвыканкам. Аблвыканкам у парушэнне заканадаўства не прыняў грамадзян. Усё гэта пацвярджае тое, што ім няма чаго сказаць і яны хочуць пазбегнуць гэтых вострых пытанняў. Я запісваўся на прыём і мне паабяцалі, што мяне прыме намеснік старшыні Берасцейскага аблвыканкама Барысюк. Тым не менш, гэтая сустрэча не адбылася.

Усё гэта сведчыць пра тое, што ўлады не хочуць размаўляць з людзьмі, з грамадскасцю, якая выступае супраць з’яўлення шкоднай вытворчасці бліз горада, — дадаў эксперт у галіне права.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота b-g.by