Каля 10 тыс. юнакоў могуць пайсці ў войска падчас веснавога прызыву
За вясенні прызыў, які трывае ў Беларусі з лютага па травень, Міністэрства абароны плануе накіраваць у войска каля 10 тысяч юнакоў. Усяго ж сёлета пад прызыў трапляе 133 тысячы чалавек, але большасць мае права на адтэрміноўку.
“Асаблівая ўвага да ўхілістаў, якія трапляюць пад пракурорскі кантроль”, – кажа супрацоўнік вайсковага камісарыята Андрэй Дзенісовіч:
– Вайсковы прызыў знаходзіцца на пастаянным кантролі пракуратуры. Матэрыялы ў адносінах да ўхілістаў пастаянна вывучаюцца наглядаючым пракурорам. Далей пры цеснай супрацы з ваенным камісарыятам у адносінах да асоб, якія ўхіляюцца ад прызыву ў войска і пры наяўнасць падстаў, заводзяцца крымінальныя справы.
Міністэрства абароны заклікае ўсіх грамадзян 18-гадовага ўзросту, і якія не маюць права на адтэрміноўку, звяртацца ў вайсковыя камісарыяты па месцы жыхарства, каб пазбегнуць магчымых непрыемнасцяў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота prizivnik.by