Кірмаш “Казюкі”  ў Беластоку



„Пальмы”, пісанкі, плеценыя кошыкі – гэта ўсё можна набыць на кірмашы ў Беластоку. Майстры з Беларусі, Літвы ды Польшчы ўладкаваліся на плошчы перад драматычным тэатрам.

Апрача вырабаў майстроў, тут можна купіць карыцінскія сыры, літоўскі хлеб ды татарскія прысмакі. Апрача таго сваімі пакупкамі можна падтрымаць дзяцей і моладзь з Беларусі, кажа Крыстына Сойка з Фонда ў карысць дзяцей з Гарадзеншчыны.

– Падтрымліваем дзяцей і сем’і з Беларусі і з Польшчы, з Беласточчыны. Усё зроблена для людзей. Гэта выдатная ярмарка, дзе ёсць шмат чаго вясёлага. Мы знаёмімся з людзьмі, размаўляем з імі, слухаем цудоўную музыку.

Удзельніца кірмашу:

– Кожны год прыязджаем са сваімі вырабамі: “пальмы”, пісанкі , розныя дробязі.

Кірмаш „Казюкі” ў Беластоку працуе з 8 да 16 гадзін. Кірмаш суправаджаюць выступы народных калектываў.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя