Ажыятажу з маскамі ў Берасці пакуль няма



Ажыятажу вакол медыцынскіх масак, у сувязі са з’яўленнем каронавіруса ў Берасці, пакуль няма.

„Улады павінны забяспечыць неабходную колькасць масак у выпадку такой патрэба з боку жыхароў горада”, – перакананы старшыня берасцейскай абласной арганізацыі Незалежных прафсаюзаў Беларусі Валянцін Лазарэнкаў:

– Павінна было абвяшчэнне грамадскае быць, як мы кажам, як вайна. Калі гэта вайна з вірусам, то адразу на прадпрыемствах, настаўнікі, дзяржаўныя служачыя і гэтак далей, павінны адразу апрануць гэтыя маскі. Па-другое, тут жа выдаць маскі ўсім хаця б дзяржаўным служачым.

Як адзначыў Валянцін Лазарэнкаў, такія маскі павінны каштаваць некалькі капеек, калі яны стануць таварам першай неабходнасці.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце