Ці магчымы альтэрнатыўны падыход да 8 сакавіка?
Напярэдадні 8 сакавіка жанчынам варта задумацца, які менавіта сэнс для іх асабіста ўкладаецца ў гэты дзень.
Пра альтэрнатыўны падыход да Міжнароднага дня жанчын падчас арт-майстэрні „8 сакавіка” распавяла кіраўніца канцэнтрацыі „Гендэрныя даследванні” ECLAB (ЕКЛАБ) Алена Агарэлышава:
– Свята, якое дае нагоду паразмаўляць пра тое, што кожная жанчына чакае ад гэтага свята. На якія тэмы звычайна не размаўляюць падчас гэтага свята, чаму пра гэта не размаўляюць, як гэты інфармацыйны пасыл робіцца. Трэба даць сабе магчымасць самастойна штосьці скрэатывіць, не толькі паштоўку, але і сэнс, якія ўкладаецца ў гэта свята.
Паводле Алены Агарэлышавай, арт-методыкі дапамагаюць усвядоміць дыскрымінацыю адчувальных груп у грамадстве.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск