Хто заразіў дзяўчынку з Пінска ВІЧ-інфекцыяй?



У Пінску працягваецца разбіральніцтва па факце заражэння 11-месячнай дзяўчынкі ВІЧ-інфекцыяй. Ёсць некалькі версій, асноўная – нядбайнасць лекараў, таму праверка ладзіцца ў дзіцячым шпіталі і радзільным доме. Не засталася без увагі і станцыя пералівання крыві.

Не выключаецца і наўмыснае заражэнне, так званы „ВІЧ-тэрарызм”. Але на думку старшыні пінскай арганізацыі „Пазітыўны рух” Аляксандра Павельчука, гэта зусім „экзатычная версія”:

– Тэрарызм я нават не разглядаў – фантастыка. Інструментарый, я не думаю, што гэта інструментарый, бо цяпер ён увесь аднаразовы. Нават пераліванне крыві, кроў жа мае каранцінны тэрмін. Забралі кроў, зрабілі аналізы, пасля паў гады яе не выкарыстоўваюць, яна стаіць, праз паў гады яшчэ раз робяць аналіз.

Аляксандр Павельчук перакананы – віноўных па выніку разбіральніцтва назавуць, але галоўнае, што дзяўчынка знаходзіцца на лячэнні пад наглядам прафесійных лекараў.

Беларускае Радыё Рацыя