У Польшчы каронавіруса няма, урад заклікае не паддавацца паніцы



На гэтым момант у краіне няма ні аднаго пацверджанага выпадку заражэння новым каронавірусам. У той жа час у многіх гарадах людзі масава скупляюць лекі і маскі ў аптэках, у вялікіх беластоцкіх гандлёвых цэнтрах у суботу былі пустыя паліцы з макаронамі, крупамі ды іншымі прадуктамі з доўгім тэрмінам прыдатнасці. “У нас няма эпідэміі віруса, але ёсць эпідэмія панікі”, – адзначаюць у Міністэрстве аховы здароўя.

Сёння ў Сейме праходзіла адмысловае пасяджэнне ў пытанні каронавіруса. Падчас яго міністр здароўя Лукаш Шумоўскі  агучыў лічбы: у бальніцах знаходзіцца 121 чалавек, на хатнім каранціне – 237 чалавек, больш за 3 600 чалавек ахопленыя эпідэміялагічным наглядам. Пакуль вынікі аналізаў на прысутнасць каронавіруса прыходзяць адмоўныя. У сваю чаргу прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі заклікаў усіх быць адказнымі, пазбягаць панікі, “гэта вельмі важна: калі адбудзецца выбух панікі, то тыя асобы, якія насамрэч патрабуюць медыцынскай дапамогі, могуць мець складанасці ў доступе да яе”, – дадаў ён.

Беларускае Радыё Рацыя

fot. PAP/Łukasz Gągulski