У Гомельскім раёне невядомы напаў на банк
У Гомельскім раёне невядомы напаў на банк, паведамляе СК. Следча-аператыўная група працуе на месцы разбойнага нападу на аддзяленне банка ў аграгарадку ў Гомельскім раёне.
Здарэнне адбылося ў 13:40. У будынак банка зайшоў невядомы, які запатрабаваў перадаць яму грошы з касы. У руках у мужчыны быў прадмет, падобны да пісталета. Працаўніца банка адмовілася выканаць яго патрабаванне і націснула на трывожную кнопку. Пасля гэтага мужчына ўцёк з месца здарэння.
Пачата крымінальная справа па артыкуле “разбой”. Злачынцу шукаюць.
Фота СК