Плануецца ўвесці новыя ўмовы дарожнага збору і тэхагляду



Паводле праекту ўказа, дарожны збор у Беларусі прапаноўваецца адвязаць ад праходжання тэхагляду.

Пра гэта заявіў міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка, паведамляе АНТ.

Па апошніх дадзеных, тэхагляд у Беларусі праходзяць не больш за 50% транспартных сродкаў. Многія аўтаўладальнікі лічаць, што прасцей заплаціць штраф, чым дарожны збор, які цяпер прывязаны да тэхагляду. У выніку гэта стала праблемай бяспекі на дарогах. Міністр Аўраменка распавёў аб праекце дакумента, які можа змяніць сітуацыю. “Адвязка ад тэхагляду дапаможа падвысіць бяспеку дарожнага руху. Кожны карыстальнік зможа аплаціць дарожны збор праз АРІП. Новы механізм дазваляе плаціць за канкрэтны месяц, у якім ездзіць чалавек. Калі ён не ездзіць, то аплачваць ня трэба”, – патлумачыў міністр. Ён дадаў, што кантраляваць аплату мяркуецца праз відэафіксацыю. Штрафы будуць налічвацца ў аўтаматычным рэжыме.

Фота АНТ