Беларусь разлічвае на пастаўку да мільёна тон азербайджанскай нафты



У 2020 годзе Беларусь разлічвае на атрыманне да 1 млн тон азербайджанскай нафты, паведаміў старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў вузкаму колу журналістаў паводле вынікаў перамоў з кіраўніцтвам Дзяржаўнай нафтавай кампаніі Азербайджана (SOCAR), праведзеных 2 сакавіка ў Савеце міністраў. 

«Калегі сёння адгукнуліся і пацвердзілі магчымасць працягу супрацоўніцтва сёлета і ў наступныя гады», – сказаў Рыбакоў.

«Аб’ёмы ў нас будуць нарошчвацца з года ў год. Гаворка ідзе пра абʼёмы сёлета да мільёна тон нафты, – заявіў кіраўнік канцэрна. – Гэта будзе вызначацца кожны месяц зыходзячы з эканамічных, лагістычных складнікаў і г.д. Але паўтаруся, што гэта будзе на пастаяннай аснове».

«Мы працягваем на даручэнне прэзідэнта планамерную працу па развіцці, дыверсіфікацыі паставак нафты на нашы нафтаперапрацоўчыя заводы, таму гэтая праца будзе працягвацца з месяца ў месяц, з квартала ў квартал», – падкрэсліў Рыбакоў.

Ён не выключыў, што сёлета пачнецца пастаўка нафты з Польшчы па нафтаправодзе «Дружба» ў рэверсным рэжыме. «Гэтая праца таксама вядзецца. Гэта зʼяўляецца адным з лагістычных напрамкаў, якія адпрацоўваюцца з польскімі калегамі, і будзем інфармаваць па меры, так бы мовіць, ужо канкрэтных крокаў і канкрэтных паставак дадаткова», – сказаў кіраўнік канцэрна.

Паводле слоў Рыбакова, у адпаведнасці з даручэннем Аляксандра Лукашэнкі нафта павінна пастаўляцца з трох крыніц па трох кірунках.

У пачатку перамоў у Саўміне прэмʼер-міністр Сяргей Румас нагадаў прэзідэнту SOCAR Раўнагу Абдулаеву, што яны «столькі гадоў плённа працавалі ў футболе, заўсёды адзін аднаго падтрымлівалі». Абдулаеў – прэзідэнт Асацыяцыі футбольных федэрацый Азербайджана, а Румас кіраваў Беларускай федэрацыяй футбола ў 2011–2019 гадах.

«У Рэспублікі Беларусь з SOCARʼам вялікая гісторыя працы на нафтавым рынку. Мы ў вас куплялі нафту ў 2011 годзе, у 2016 годзе. Вы купляеце ў нас нафтапрадукты», – адзначыў Румас.

«Рэспубліка Беларусь працуе над дыверсіфікацыяй паставак нафты. Да гэтага мы ўсю нафту куплялі ў Расейскай Федэрацыі. Але ва ўмовах працягу падатковага манеўру да 2024 года нафта для Рэспублікі Беларусь будзе рынкавай. І, вядома, без альтэрнатыўных паставак нафты сёння нельга казаць аб энергетычнай бяспецы Беларусі», – заявіў прэмʼер-міністр.

«Таму па гэтым напрамку мы хочам шукаць надзейных партнёраў, з якімі можна будзе заключыць доўгатэрміновыя кантракты, – сказаў Румас. – Ну і, як паказвае практыка працы, SOCAR як раз можа быць такім надзейным партнёрам».

Кіраўнік урада падкрэсліў: «Мы не збіраемся на гэтым этапе цалкам выключыць пастаўкі расейскай нафты, а проста абавязаныя дыверсіфікаваць іх да пэўнага ўзроўню». «Рэспубліка Беларусь зацікаўленая ў заключэнні доўгатэрміновага кантракта на пастаўку азербайджанскай нафты. Гэтую нафту мы плануем перапрацоўваць на Мазырскім НПЗ з выкарыстаннем украінскага нафтаправода Адэса – Броды – Мазыр», – сказаў Румас.

Сергей Румас: Беларусь заинтересована в заключении долгосрочного контракта на поставку азербайджанской нефти Премьер-министр Беларуси встретился с Президентом Государственной нефтяной компании Азербайджана «Socar» Ровнагом Абдуллаевым

Gepostet von Alexandra Isaeva am Montag, 2. März 2020

Андрей Рыбаков: Планируется, что в 2020 году «Socar» поставит в Беларусь до 1 млн. тонн нефти

Gepostet von Alexandra Isaeva am Montag, 2. März 2020

(Відэазапісы пачатку перамоваў і падыход Рыбакова размясціла на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» прэс-сакратар беларускага ўрада Аляксандра Ісаева.)

БелаПАН