ЕЗ падвысіў рызыку захворвання на каронавірус з сярэдняга да высокага роўню



Кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што Еўразвяз падвысіў рызыку захворвання на каронавірус COVID-19 з сярэдняга да высокага роўню, паведамляе BBC.

„Еўрапейскі цэнтр прафілактыкі і кантролю захворванняў аб’явіў сёння, што ровень рызыкі (захворвання на каронавірус) для людзей у Еўрапейскім звязе падняўся з умеранага да высокага”, – сказала Урсула фон дэр Ляен.

Кіраўнік Еўракамісіі таксама паведаміла аб стварэнні групы рэагавання на каронавірус, каб спыніць распаўсюджванне гэтай хваробы ў Еўропе.

Камісар ЕЗ па пытаннях аховы здароўя Стэла Кірыякідэс заявіла, што выпадкі захворвання на каронавірус зафіксаваны ў 18 з 27 краін ЕЗ. Усяго на тэрыторыі Еўразвяза пацверджана 2,1 тыс. выпадкаў каронавіруса.

Паводле даных Euronews, на барацьбу з каронавірусам Еўракамісія ўжо выдзеліла больш за 230 млн еўра і шукае магчымасці прыцягнення дадатковых сродкаў,у тым ліку ў фармацэўтычную прамысловасць.

belta.by

Фота ЕРА