Жыхары Бярозы: Нам патрэбны цар
У Беларусі набліжаюцца прэзідэнцкія выбары. Палітычная і эканамічная сітуацыя ў краіне нестабільная. Ці зніжае такая сітуацыя цікавасць да выбарчай кампаніі. Ці будуць людзі ўдзельнічаць у будучых выбарах і як ставяцца да пастаяннага кандыдата ў асобе Лукашэнкі, мы запыталіся на вуліцах Бярозы:
– Яшчэ не ведаю, напэўна.
– Я ніколі ў іх не прымаю ўдзел, ні ў якіх.
– Я не хаджу ўжо тры гады.
– А дзе дзенешся? Мусіш, гэта наш абавязак.
– Можа, і за яго, за Лукашэнку, не ведаеш, хто прыйдзе. А ад гэтага ведаеш, што чакаць.
– Нам патрэбны цар.
Паводле блогера Аляксандра Кабанава, пакуль людзі не зразумеюць, што ад іх усё залежыць, што патрэбна актывізаваць свае жыццёвыя пазіцыі, нават аб’яднаная апазіцыя нічога не зробіць:
– Будзе праймерыз. Падыміцеся з канапаў, сустрэньцеся з кандыдатамі, паслухайце іх, пакажыце, што вас шмат! Хаця б у гэтым паўдзельнічайце, а потым можаце вырашаць, ісці на ўчасткі ці не. Гэта ваша справа.
Зараз апазіцыя праводзіць праймерыз па выбары адзінага кандыдата. Але ці будзе магчымасць прыцягнуць як мага большую колькасць удзельнікаў выбараў – гэта пытанне.
Беларускае Радыё Рацыя