Усходнія акцэнты на сцэне Беластоцкай оперы і філармоніі



Напярэдадні на сцэне Беластоцкай оперы і філармоніі прайшла прэм’ера легендарнага мюзікла «Ісус Хрыстос – суперзорка» паводле Эндру Лойд Уэбера і Ціма Райса. Далей тэатр плануе наступную працу – «Яўген Анегін» Чайкоўскага.

Пра такія планы расказвае дырэктарка ўстановы – Эва Іжыкоўска-Ліпіньска:

– Я, напрыклад, зараз рыхтуюся да чарговай прапановы пад назвай „Яўген Анегін”, і задаю сабе пытанне, якая назва была б добрай для мясцовай аўдыторыі. Але таксама і для крытыкаў і іншых. Прэм’ера мелася быць вясною. Але з-за розных акалічнасцяў, ужо не буду гаварыць якіх, крышачку перанясём і распачнём у сярэдзіне верасня.

Яшчэ ў планах беластоцкай оперы – „Фестываль Пучыні”, і менавіта таму ў красавіку ў сталы рэпертур вернецца опера «Турандот».

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота poranny.pl