4 сакавіка ў Беларусі адзначаюць Дзень міліцыі
Гэтая дата была ўстаноўлена ўказам Аляксандра Лукашэнкі ў 1998 годзе, зыходзячы з бальшавіцкай традыцыі – назначэннем у 1917 годзе выконваючым абавязкі начальніка па ахове парадку ў Менску Міхаіла Фрунзэ.
Стаўленне да міліцыі ў беларусаў рознае, у залежнасці ад асабістага досведу стасункаў з ахоўнікамі правапарадку. Хаця людзі добра ўсведамляюць, што міліцыя выконвае важную ролю ў ахове бяспекі грамадзянаў, кажуць жыхары Бярозы:
– Міліцыя – гэта ганаровая прафесія, патрэбная прафесія. Мы без іх нікуды, бо гэта наша абарона, апірышча.
– Добрыя санітары, доўга не разбіраюцца, хапаюць. У кусты засядуць і чакаюць, пакуль хтосьці метр ад пешаходнага перахода пройдзе, без флікера дзесьці. Выпі хоць літр, хоць сто грамаў, усё роўна забіраюць і той жа артыкул.
– План па штрафах. У іх сэнс не шукаць злачынцаў, а выконваць план.
– Парадак ёсць, задавальняе.
Хочацца павіншаваць супрацоўнікаў беларускай міліцыі з прафесійным святам, але толькі сумленных, годных прафесіяналаў, якія ганарова неслі і нясуць званне ахоўніка парадку.
Беларускае Радыё Рацыя