У Гародні сродкі на Дзень Волі збіраюць праз Фэйсбук
Арганізатары гарадзенскага святкавання Дня Волі ўпершыню збіраюць грошы праз Фэйсбук.
Распавядае адзін з арганізатараў свята, намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:
– Мы пачалі збор сродкаў на арганізацыю святкавання гадавіны абвяшчэння БНР праз Фэйсбук – гэта дастаткова зручны спосаб. Скарыстацца гэтай магчымасцю могуць, як грамадзяне Беларусі, праз свае банкаўскія рахункі і карткі, так і людзі з усяго свету. Яшчэ раз дзякую ўсім, хто дапамог нам арганізаваць гэты канал, ну і безумоўна запрашаю ўсіх далучацца да арганізацыі, да правядзення святкавання 102-х угодкаў БНР у Гародні праз фінансаванне, праз арганізацыйную дапамогу, ідэі і безумоўна фізічны ўдзел.
Грошы патрэбныя на аплату міліцыі, камунальнікаў, хуткай дапамогі, а таксама музычнай часткі мерапрыемства. Фінансава дапамагчы таксама можна праз пляцоўку molamola.by.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня