“Не знаеце, што творыце“ – рэпартаж Валі Лаеўскай



Гісторыя і памяць, якія побач. 23 лютага праз Гайнаўку ўжо пяты раз прайшоў марш у памяць выклятых жаўнераў з нязменнымі лозунгамі «Буры наш герой», «Няхай жыве маёр Лупашка». Дзеля ўдзелу ў маршы як і пратэставаць супраць яго ў Гайнаўку прыязджаюць людзі з ўсёй Польшчы. Жыхары Гайнаўкі таксама стаяць па абодва бакі – тыя, хто ўшаноўвае Бурага, і тыя, хто ўзгадвае яго ахвяраў. Сёння ў нашым эфіры – “Не знаеце, што творыце” – пра два светы ў Гайнаўцы.