Надзея Дземідовіч. «Хай сняцца сны аб Беларусі…»



Беларусь абавязана ў першую чаргу тым, хто жыве і змагаецца за краіну.

Пра асобу Надзеі Дземідовіч падчас развітання ў Менску распавяла грамадская дзяячка Валерыя Чарнаморцава:

– Кажа: не прывозь мне прадукты, ты мне моладзь беларускую прывязі. Ёй вельмі важна было сведчыць пра тое, што яна перажыла і пра тое, што, нягледзячы ні на што, Беларусь жыве. Яна была паэткай, яна была жанчынай духу Ларысы Геніюш фактычна. Яна была з ёй, канешне, знаёмая асабіста, ездзіла да яе таксама ў свой час. Вельмі светлы і пазітыўны чалавек, бясконца любіла нашу Бацькаўшчыну – Беларусь.

Падчас развітання з Надзеяй Дземідовіч былі зачытаныя спачуванні ад Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы.

Беларускае Радыё Рацыя