Берасцейцы сталі менш ездзіць на аўтамабілях



Менш ездзіць на аўто ў сувязі з сістэматычным падаражэннем паліва сталі апытаныя на цэнтральных вуліцах берасцейцы. Яны заўважылі, што за кошт павелічэння на чатыры капейкі цаны на нафтапрадукты кожны месяц атрымоўваецца на некалькі літраў менш:

– Добрага мала, скажам так, усё даражэе ў гэтым плане.

– Асабліва не адчувальна, але ўсё адно запраўляешся на гэтыя грошы ўсё менш, менш бензіну атрымліваецца. Але, як ездзілі, так і ездзяць.

– Напэўна, абгрунтавана, камусьці ж трэба грошы зарабляць, вось і падвышаюць. Выбіраеш – хочаш ездзіш, хочаш не ездзіш, твае праблемы.

– Адна капейка – гэта калі адна капейка ў паўгода, але не кожны тыдзень па адной ці дзве капейкі.

У той жа час мінакі, якія маюць аўто, адмаўляцца ад паездак не збіраюцца. Яны звыкліся з тым, што ўсё даражэе.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце