Два чалавекі з падазрэннем каронавіруса знаходзяцца ў Граеве
У Падляшскім ваяводстве два чалавекі з падазрэннем каронавіруса знаходзяцца ў Граеве. Паведамляецца, што яны ехалі разам з так званым “нулявым” пацыентам – першым, у каго ў Польшчы выявілі новы тып віруса.
Дзве асобы ў Граеве – гэта муж і жонка, яны знаходзяцца ў ізалятары, адчуваюць сябе добра, не маюць ніякіх прыкмет хваробы. Вынікі іх абследавання на каронавірус будуць вядомыя 6 сакавіка пасля поўдня.
Беларускае Радыё Рацыя