Золатавалютныя рэзервы Беларусі за люты знізіліся на $438,2 млн.



Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 сакавіка 2020 года, па папярэдніх звестках, склалі 8 804,9 даляраў ЗША (у эквіваленце).

За люты 2020 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на 438,2 млн. даляраў ЗША (на 4,7%) пасля зніжэння ў студзені на 150,4 млн. даляраў ЗША (на 1,6%).

Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў па выніках лютага ў асноўным абумоўлена планавым пагашэннем Урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на агульную суму 383,5 млн. долараў ЗША, а таксама продажам Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ „Беларуская валютна-фондавая біржа”.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у лютым спрыялі паступленне замежнай валюты ў бюджэт, паступленне сродкаў ад продажу аблігацый Міністэрства фінансаў, намініраваных у замежнай валюце, а таксама павелічэнне кошту манетарнага золата.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год, аб’ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года павінен скласці не менш за 7,3 млрд. даляраў ЗША.

zviazda.by