Зміцер Вайцюшкевіч & WZ-Orkiestra – „Паравоз кахання”



Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам! Цёплы святочны канцэрт адбудзецца 8 сакавіка ў традыцыйным Палацы культуры Шарко.

Назву праграме даў аднайменны альбом, напісаны ў 2004 на вершы Рыгора Барадуліна, якому сёлета споўнілася б 85 год. „Дзядзька Рыгор для мяне вельмі сучасны. У кожнай песні акрамя таго, што ёсць сэрца дзядзькі Рыгора, ёсць сэрца маё і кожнага музыкі”, – казаў Зміцер Вайцюшкевіч.

На канцэрце прагучаць песні на словы народнага паэта, а таксама іншыя вядомыя творы Змітра Вайцюшкевіча.

8 сакавіка, 19:00 ПК Шарко (Уральская, 3) Квіткі – у касах і на сайце Kvitki.by.