Валер Пазднякоў: Спадчына ёсць, яе трэба вяртаць



Адна з задач беларускай археалогіі – адкрываць наноў матэрыялы, датычныя Заходняй Беларусі і памежжа, якія захоўваюцца ў архівах Польшчы і Літвы. Праблемы вяртання беларускіх артэфактаў на прыкладзе Варшаўскай выставы старажытнасцяў 1856 года на навуковым семінары ў Нацыянальным гістарычным музеі прадставіў археолаг Валер Пазднякоў:

– Прасачыць, якія экспанаты будуць на той варшаўскай выставе і дзе яны цяпер, цяжкая праца. Яна, наколькі мне вядома, не праводзілася. Некаторыя экспанаты захаваліся да нашага часу, але толькі ў Варшаве. Спадчына ёсць, яе трэба вяртаць, гэта мажліва, але трэба воля.

На семінары „Вытокі беларускай археалогіі. Паўночны захад: ад палеаліту да Каложы” былі прадстаўлены напрацоўкі сучаснай школы беларускай археалогіі, якая зарадзілася ў 2002-2012 гадах і зараз задае накірунак развіцця навукі.

Беларускае Радыё Рацыя