Да чаго прывядзе змаганне за Беларусь паміж Расеяй і Захадам?
Расея паставіла Беларусі выразны ўльтыматум – альбо Беларусь стане яе часткай, альбо, па меншай меры, супраца паміж дзяржавамі ў ключавых галінах скончыцца, гаворыцца ў артыкуле пад назвай „Беларусь – новае адкрыццё” на сайце wgospodarce.pl.
Аўтар публікацыі сцвярджае, што значна большая мяжа з Расеяй — нялепшае рашэнне для Польшчы. Больш за тое, калі здзейсніцца самы аптымістычны сцэнар – уступленне Беларусі ў альянс з ЗША і Польшчай, то можна атрымаць шмат ад гэтага эканамічна.
Дзякуючы ўмелай знешняй палітыцы Лукашэнкі і манеўраванню, ён дае ўсім бакам зразумець, што ён чакае лепшай прапановы. Вялікая верагоднасць, што Беларусь пакіне расейскую сферу ўплыву і ўступіць у альянс з Кітаем ці ЗША і Польшчай, адзначаецца ў артыкуле.
Fot. Pixabay