Дэмакратычная кааліцыя пачала працэдуру народнага галасавання



6-га сакавіка дэмакратычная кааліцыя пачала працэдуру народнага галасавання, так званага праймерызу для вызначэння адзінага прэтэндэнта на прэзідэнцкія выбары. Першая сустрэча з грамадскасцю і галасаванне адбудзецца ў Гарадку Віцебскай вобласці.

Плануемы графік паездак і сустрэчаў будзе даволі плотны, – кажа намеснік старшыні Руху „За свабоду” Віктар Янчурэвіч. Ужо на наступны дзень пасля галасавання ў Гарадку, 7 сакавіка ў суботу, прадстаўнікі дэмакратычнай кааліцыі правядуць наступныя сустрэчы: 

– Дзве сустрэчы: Віцебск – у 11 гадзін пачатак, праспект Будаўнікоў, гатэль “Лучоса”, канферэнц-зала, і ў 16 гадзін – Наваполацк, вуліца Якуба Коласа, гатэль “Нафтан”, таксама канферэнц-зала. 8-га сакавіка запланаваны тры сустрэчы. У 10 гадзін – Мёры, вуліца Брынкевіча, 2. У 14 гадзін – Шаркоўшчына, завулак Кірава, 10. У 18 гадзін – Паставы, вуліца Бальнічная, 11. Спадзяемся, што сустрэчы будуць масавымі, выклічуць зацікаўленасць мясцовых жыхароў.

У Менску запланавана тры сустрэчы. Першая – напярэдадні Дня Волі – 20 сакавіка. Другая павінна адбыцца напярэдадні Чарнобыльскага шляху – 24 красавіка. І апошняя сустэча ў Менску адбудзецца 12 траўня, – распавёў Віктар Янчурэвіч.  

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота pyx.by