У Польшчы пацверджаны 4 новыя выпадкі заражэння каронавірусам
Агулам станоўчы дыягназ на прысутнасць каронавіруса выяўлены ў 5 чалавек. Усе яны ў стабільным стане, іх жыццю не пагражае небяспека, паведаміў міністр аховы здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі.
– Маем чатыры новыя выпадкі, ёсць два пацыенты, якія вярнуліся з Італіі, ёсць пацыенты ў Шчэціне і адзін пацыент ва Уроцлаве, які таксама мае станоўчы вынік. Усе пацыенты знаходзяцца пад медыцынскім наглядам.
Колькасць заражаных каронавірусам расце ва ўсёй Еўропе. У Іспаніі колькасць заражаных сёння ўзрасла да 70 чалавек, агулам заражаных 350. Найбольш іх у Мадрыдзе, Валенсіі і Каталоніі. 6 новых выпадкаў захворвання выяўлена ў Расеі, 5 з іх у самой Маскве. Агулам колькасць інфіцыраваных ў Расеі дасягнула 8. У Вялікабрытаніі пацверджаны 161 выпадак каронавіруса, у Францыі паведамляецца пра 577 выпадкаў станоўчага дыягназу на прысутнасць каронавіруса.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота АР