„Шоў беларушчыны” ў Беларускім Доме ў Варшаве



Адмысловая вечарына адбудзецца 6 лютага ў Беларускім доме. Алесь Мазанік ладзіць падобныя імпрэзы па ўсёй Беларусі. Гэтым разам наведаць “Шоу” змогуць беларусы Варшавы.

142305196_9

Кажа Алесь Мазанік:

– У Варшаве я планую паказаць некалькі адукацыйных і матывуючых ролікаў, праз якія, я спадзяюся, хтосьці здолее зразумець, навошта яму размаўляць па-беларуску, ці варта цікавіцца беларускай нацыянальнай культурай, што ў нас ёсць адметнага. А таксама правесці віктарыну, пераможцы якой атрымаюць прызы ў выглядзе беларускіх кніжак, фільмаў з беларускай агучкай і г.д.

Алесь Мазанік некалі наведваў курсы Паўла Севярынца “Ды-джэі Адраджэньня”, і гэты ягоны праект з’яўляецца працягам ранейшых культурніцкіх акцый гэтай ініцыятвы.

Варшаўская імпрэза “Шоу беларушчыны” ў Беларускім доме пачнецца а 19-й гадзіне.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота bchd.info