Ужо шэсць выпадкаў каронавіруса ў Польшчы
Новы выпадак заражэння каронавірусам у Польшчы. Як паведаміў міністр здароўя Лукаш Шумоўскі, яны атрымалі інфармацыю пра пазітыўны вынік у яшчэ аднаго пасажыра аўтобуса, якім прыехаў у Польшчу першы заражаны пацыент.
Цяпер у Польшчы шэсць пацверджаных выпадкаў заражэння каронавірусам. Пацыенты знаходзяцца ў лякарнях гарадоў Шчэцін, Уроцлаў, Аструда і Зялёна Гура. Пацыенты вярнуліся ў Польшчу з Італіі, Вялікабрытаніі і Нямеччыны. Адзін з пацыентаў, пра якога стала вядома сёння, не з’яўляецца грамадзянінам Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя