Жанчыны як гарантыя экабяспекі



Голас жанчын мусіць быць пачуты пры прыняцці дзяржавай рашэнняў, якія закранаюць экалагічную бяспеку.

Падчас сустрэчы ў межах міжнароднай акцыі „Не вінавата я” на менскай пляцоўцы „Другі паверх” асновы экафемінізма прадставіла актывістка Марыя Сума:

– Калі мы рабілі апытанне, то высветлілася, што асноўнае хваляванне ў людзей выклікае чарнобыльская катастрофа. Таксама непакой выклікае экалагічная забруджанасць. Трэцяе – гэта адкіды. То бок гэта тры тэмы, якія беларусаў непакояць з экалагічных тэмаў больш за ўсё. Экалагічныя тэмы не прыярытэце. 

Сусветная практыка паказвае, што экалагічныя праблемы нельга вырашыць без гендэрнага падыходу, бо шматлікія экалагічныя канфлікты ўзмацняюць гендэрны прыгнёт.

Беларускае Радыё Рацыя