Уладзімір Кунцэвіч: Змены наспелі



Сустрэчы з прэтэндэнтамі на адзінага кандыдата ад апазіцыі адбыліся ў шасці гарадах Віцебскай вобласці, у тым ліку і ў Наваполацку. Што думаюць пра гэтыя сустрэчы іх удзельнікі.

На думку ветэрана незалежніцкага руху Наваполацка Уладзіміра Кунцэвіча, любыя дзеянні, накіраваныя на аб’яднанне апазіцыі, варта вітаць:

– Калі няма ніякай сістэмы, то лепш хоць якая. Магчыма яна не ідэальная, але нейкая ўжо ёсць. Сапраўды гэта працэдура нейкую легітымнасць будзе надаваць таму чалавеку, таму кандыдату, які будзе абраны ці зацверджаны на гэтай ганаровай пасадзе. Я лічу, што гэта сапраўды нейкі пачатак. Я не лічу, што ў выніку гэтых выбараў адбудуцца змены, але гэтыя выбары сапраўды мусяць паказаць, што змены наспелі, ужо магчымая іх рэалізацыя. 

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Наступная сустрэча з серыі “народнае галасаванне” адбудецца таксама ў Віцебскай вобласці. Прэтэндэнты на адзінага кандыдата ад апазіцыі 10 сакавіка прыедуць у Лепель.

Беларускае Радыё Рацыя