Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка наведае Беларусь



Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Ліляна Паўлава наведае Беларусь у пачатку красавіка. Праграма візіту абмяркоўвалася 6 сакавіка на сустрэчы пасла Беларусі ў Бельгіі Аляксандра Міхневіча з Паўлавай, паведамляецца на сайце пасольства.

«Плануецца, што віцэ-прэзідэнт правядзе сустрэчы з кіраўніцтвам шэрагу дзяржаўных органаў краіны, а таксама прадстаўнікамі банкаўскай сферы», – гаворыцца ў паведамленні.

Бакі прааналізавалі бягучы стан сумесных праектаў, што рэалізуюцца банкам у Беларусі, а таксама перспектывы далейшага развіцця і пашырэння сфер узаемадзеяння, уключаючы магчымасць адкрыцця аддзялення ЕІБ у Менску.

Еўрапейскі інвестыцыйны банк быў заснаваны ў 1958 годзе як банк Еўразвязу. Ён знаходзіцца ва ўласнасці 28 дзяржаў – членаў ЕЗ. Банк са штаб-кватэрай у Люксембургу прадастаўляе фінансавыя сродкі, тэхнічныя веды і вопыт для рэалізацыі абгрунтаваных і жыццяздольных праектаў у Еўропе і за яе межамі.

Беларусь атрымала доступ да працы з ЕІБ пасля адмены санкцый Еўразвязу. Рамачнае пагадненне аб супрацоўніцтве з ЕІБ урад Беларусі заключыў у 2017 годзе.

БелаПАН