З 12 сакавіка па 2 красавіка „Белавія” прыпыняе рэйсы ў Мілан



„Белавія” прыпыняе выкананне рэйсаў Менск — Мілан — Менск № В2-881/882 з 12 сакавіка па 2 красавіка, паведамляе сайт авіякампаніі.

 

 

„Для авіябілетаў, аформленых да 10 сакавіка 2020 года ўключна на рэйсы з вылетам з 12 сакавіка па 2 красавіка 2020 года, дазваляецца поўнае вяртанне без збору або перанос палёту да 31 мая 2020 года без дадатковага збору ў межах аднаго класа абслугоўвання па гэтых жа маршрутах або на рэйсы „Белавія” па маршруце Менск — Рым — Менск”, — гаворыцца ў паведамленні.

Вяртанне ці абмен ажыццяўляецца па месцы аплаты білета.

З 10 сакавіка па 3 красавіка ў Італіі ўведзены каранцін на ўсёй тэрыторыі краіны з-за імклівага распаўсюджання каранавіруса COVID-19. Паводле апошніх звестак, у Італіі пацверджаныя 9.172 выпадкі заражэння вірусам, 463 чалавекі памерлі, 724 — вылечыліся (анлайн-звесткі сэрвісу CSSE).

У Беларусі на 10 сакавіка пацверджаныя дзевяць выпадкаў заражэння каранавірусам COVID-19.

belapan.by