У Польшчы некаторыя ВНУ адмяняюць лекцыі



Медычны ўніверсітэт у Беластоку адмяняе лекцыі для студэнтаў. Палітэхніка, універсітэт і тэатральная акадэмія пераносяць мерапрыемствы ў сувязі з пагрозай распаўсюду каронавіруса.

Рэктар Беластоцкай палітэхнікі на сайце ўстановы паведамляе: “навуковыя мерапрыемствы (кангрэсы канферэнцыі, сімпозіумы, з’езды), якія былі запланаваныя на першую палову гэтага года, пройдуць у іншыя тэрміны.”

Медычны ўніверсітэт адмяняе лекцыі для студэнтаў, цяпер будуць яны арганізаваныя ў электроннай форме. Перанесены таксама масавыя мерапрыемствы.

Рэктар Варшаўскага ўніверсітэту адмяніў усе заняткі для студэнтаў да 14 красавіка ў сувязі з пагрозай каронавіруса. Такія ж захады зрабілі і некаторыя дырэктары школаў у Рыбніку, Цешыне, Познані. 

Беларускае Радыё Рацыя