У Латвіі выйшла кніга пра беларускіх мастакоў
У Латвіі свет пабачыла кніга вядомага мастака, гісторыка, пісьменніка, філакартыста, мастацтвазнаўцы і грамадскага дзеяча Вячкі Целеша, які шмат гадоў жыве ў Рызе. Кніга мае назоў “Беларускія мастакі ў Латвіі. 1920-1990”. Кніга выйшла на беларускай і латышскай мовах.
Сам Вячка Целеш адзначыў, што гэта не альбом пра мастакоў, а манаграфіі пра прафесійных беларускіх жывапісцаў Пятра Мірановіча, Міхася Калініна, Аркадзя Салаўёва, Дзмітрыя Гадыцкага-Цвірку і Аляксандру Бельцаву, забытых у гісторыі беларускага мастацтва.
Кніжка выйшла ў латышскім выдавецтве “Jumava”, у ёй каля 400 рэдкіх фотаздымкаў і каляровых рэпрадукцый карцін мастакоў. Першая прэзентацыя выдання ўжо адбылася ў Рызе.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя